Канікулы — доўгачаканы час для дзетвары. Дзяўчынкі і хлопчыкі мараць правесці яго весела і з карысцю. ім на дапамогу прыходзяць дарослыя, якія арганізоўваюць іх адпачынак.

Як паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Марына Станкевіч, на вясновых канікулах для вучняў школ раёна гасцінна адкрылі дзверы дзіцячыя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. Яны функцыянуюць у школах райцэнтра, Міры, Жухавічах, Баранавічах, Красным, Цырыне — усяго 7 лагераў, у якіх адпачывае 87 дзяцей.

Да прыкладу, у лагеры «Вясёлка» Красненскага дзіцячага сада-сярэдняй школы штодзённа бывае 10 наведвальнікаў. Дзяўчынак і хлопчыкаў чакаюць шмат экскурсій, віктарын, конкурсаў, а таксама мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі і музыкі.

Галіна СМАЛЯНКА

Информация с сайта polymia.by