
У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і на пярэдадні святкавання Дня народнага адзінства выхаванцы ДУА “Малюшыцкі дзіцячы сад” правялі акцыю “Працягні руку дружбы”.
У час правядзення акцыі маленькія валанцёры разам з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі Андрэйчык Т.М., Гурынай Г.У. віншавалі аднавяскоўцаў з Днём народнага адзінства. Пры сустрэчы ўручалі кветкі і паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі аднавяскоўцам: Кавальчук А.І., Гурыновіч Л.А., Лапата В.А., Межань Г.І.
Дабрынёй, шчырасцю і цяплом былі напоўнены іх душы.
Віншавальныя словы, шчырыя пажаданні, кветкі і падарункі атрымалі жыхары аграгарадка з розных краін, якія пражываюць у мястэчку. З Рэспублікі Малдовы павіншавалі Чубса Н.Я., з Расіі Чэглакова А.У., з Польшы Дарафей В.З., з Рэспублікі Арменіі Гіз Д.Р.
Дзякуючы акцыі “Працягні руку дружбы” выхаванцы ўстановы адукацыі пазнаёміліся з людзьмі іншых народаў, з асаблівасцямі іх культуры, усведамілі тое, што ўсе людзі на Зямлі – адна вялікая сям’я, а сама Зямля – наш агульны дом.
По материалам газеты «Полымя»



