
Сумесная творчая дзейнасць бацькоў і дзяцей садзейнічае ўстанаўленню добразычлівых адносін паміж імі, дапамагае бацькам лепш зразумець саё дзіця і прывучае да супрацоўніцтва. З гэтай мэтай, згодна з гадавым планам дзейнасці, у дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п.Карэлічы” была арганізавана выстава кніжак, зробленых сваімі рукамі «Жывое слова».
Бацькі і дзеці праявілі шмат выдумкі і фантазіі пры вырабе кніг, аздабіўшы іх рознымі матэрыяламі: саматканай тканінай, саломкай, вышыўкай. Змест кніг самы разнастайны: гэта і беларускія народныя казкі, творы беларускіх аўтараў і навучальны матэрыял для дзяцей з гульнямі і заданнямі, размалёўкамі.
Кнігі, выкананыя рукамі бацькоў і дзяцей, стануць экспанатамі міні-музея «Спадчына».
Глядзі фотаальбом на сайце дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п.Карэлічы” https://dcrrkor.schools.by/photoalbum/263724