У рамках акцыі «Нашы дзеці» ў дзяржаўным прадпрыемстве «Царука» для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Ярэміцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа ім. У.А. Калесніка» прайшло навагодняе свята. Дзяцей віталі не толькі Дзед Мароз і Снягурка, але і іншыя казачныя героі. Для навучэнцаў былі прапанаваны розныя гульні і конкурсы, у якіх яны актыўна і з радасцю ўдзельнічалі. Самае галоўнае, што ўсе дзеці атрымалі смачныя падарункі.