1. Палажэнне аб конкурсе знаёміць чытачоў часопіса “Пачатковая школа” з умовамі і правіламі конкурсу, крытэрыямі, якія будуць прад’яўляцца да матэрыялаў, прапанаваных да ўдзелу ў конкурсе, а таксама з прызамі для пераможцаў.
2. Аналіз заяўленых на конкурс матэрыялаў будзе адбывацца на базе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецтва “Пачатковая школа” пры падтрымцы БДПУ імя М. Танка, Мінскага гарадскога ІРА, абласных ІРА.
3. Рэдакцыя часопіса “Пачатковая школа” імкнецца падтрымаць маладых педагогаў, адкрыць для педагагічнай грамадскасці імёны творчых, неардынарных настаўнікаў, павысіць прэстыж прафесіі педагога, актывізаваць дзейнасць устаноў адукацыі па стымуляванні прафесійнага росту маладых педагогаў.
4. Удзел у конкурсе маюць права прыняць студэнты выпускных курсаў вышэйшых педагагічных устаноў па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” (да матэрыялу прыкладаецца даведка з установы адукацыі аб тым, што ўдзельнік конкурсу з’яўляецца студэнтам выпускнога курса вышэйшай педагагічнай установы) і маладыя педагогі пры прад’яўленні копіі дыплома аб заканчэнні вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай педагагічнай установы па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”, які выдадзены не раней чым 20.10.2015.
5. Пачатак прыёму матэрыялаў на конкурс — 20 кастрычніка 2017 г., заканчэнне — 30 ліс­тапада 2017 г.
6. Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца на Міжнароднай кніжнай выставе ў лютым 2018 г.
7. Конкурс арганізуецца па наступных намінацыях:
“Дыдактычны сцэнарый урока”;
“Працуем у беларускамоўнай школе”;
“Выхаваўчае мерапрыемства”.
8. Матэрыялы на конкурс набіраюцца шрыфтам Times New Roman 12 пт з інтэрвалам 1,5 агульным аб’ёмам да 30 000 знакаў і дасылаюцца на адрас рэдакцыі часопіса “Пачатковая школа”: вул. Фабрыцыуса, 5, каб. 201, 220007, г. Мінск альбо па электроннай пошце: chas-psh@inbox.ru з пазнакай “Конкурс”.
9. Да матэрыялаў прыкладаецца заяўка, у якой пазначаюцца прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада, кантактны тэлефон, дамашні адрас, пашпартныя даныя (нумар пашпарта, кім і калі выдадзены, асабісты (ідэнтыфікацыйны) нумар), а таксама згода на размяшчэнне матэрыялаў на старонках часопіса “Пачатковая школа” і ў мультымедыйным дадатку да часопіса.
10 . Журы конкурсу, якое складаецца з метадыстаў, педагогаў першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі, членаў рэдакцыйнай калегіі часопіса “Пачатковая школа”, ацэньвае дасланыя на конкурс матэрыялы па наступных крытэрыях:
а) арыгінальнасць матэрыялу (уласная распрацоўка);
б) адпаведнасць асноўным палажэнням педагогікі, псіхалогіі і методык выкладання ву­­­­­чэб­­­­­ных прадметаў;
в) адпаведнасць вучэбнай праграме;
г) наяўнасць цікавых і разнастайных прыёмаў, іх мэтазгоднасць;
д) выкарыстанне сучасных педагагічных і інфармацыйных тэхналогій;
е) падрабязнае апісанне мерапрыемства; ж) спасылкі на выкарыстаныя крыніцы.
11 . Пераможцы атрымаюць наступныя прызы:
за 1-е месца ў кожнай намінацыі — дыплом I ступені, сертыфікат на набыццё літаратуры выдавецтва “Пачатковая школа” на суму 100 р., публікацыя ў часопісе “Пачатковая школа”;
за 2-е месца ў кожнай намінацыі — дыплом II ступені, сертыфікат на набыццё літаратуры выдавецтва “Пачатковая школа” на суму 60 р., публікацыя ў часопісе “Пачатковая школа”;
за 3-е месца ў кожнай намінацыі — дыплом III ступені, сертыфікат на набыццё літаратуры выдавецтва “Пачатковая школа” на суму 40 р., публікацыя ў часопісе “Пачатковая школа”.
12. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны ў часопісе “Пачатковая школа” № 3/2018. Матэрыялы пераможцаў конкурсу будуць размешчаны ў № 4—6/2018.