2 лістапада У ДУА «Яслі — сад № 1 г. п. Карэлічы» выхавальнік дашкольнай адукацыі Каспяровіч Т.У. правяла з выхаванцамі старшай групы свята «Чароўная ты, беларуская мова!». Прыемна было чуць з вуснаў дзяцей мілагучную беларускую мову праз песні і вершы, прыпеўкі, небыліцы, загадкі і казкі. Бацькі выхаванцаў з’яўляліся не толькі гледачамі: яны паказалі свае таленты ў арганізаванай музычным кіраўніком Мялешка В.Б. музычнай гульні “Адгадай мелодыю”, дружна спяваючы вядомыя ўсім беларускія песні. На прыканцы свята ўсе ўдзельнікі разам праспявалі песню пра цудоўную пару года восень.