У спартакіядзе сярод школьнікаў змаганне ішло паасобку ў юнакоў і дзяўчат у трох ўзроставых катэгорыях (2002-2003 гг.н., 2004-2005 гг.н, 2006-2007 гг.н).

Першыя месцы сярод юнакоў занялі Іван Бусаў (ДУА «Варанчанская базавая школа»), Мацвей Казачок (ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»), Уладзіслаў Кучко (ДУА «Турэцкі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»). На другую прыступку падняліся Ілля Баркоў (ДУА «Баранавіцкая сярэдняя школа»), Андрэй Шыманскі і Арцём Сафонаў з ДУА «Мірская сярэдняя школа». Бронза гонак адыйшла да Іван Пістоліна (ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»), Іллі Міклашэвіча (ДУА «Мірская сярэдняя школа»), Мікіты Пашкевіча (ДУА «Варанчанская базавая школа»).

У дзяўчат лепшымі сталі Дар’я Шэўка (ДУА «Красненскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа»), Яніна Каралько і Марыя Аляшкевіч з ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа». На другім месцы — Паліна Сіроціна (ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»), Анастасія Каляда (ДУА «Турэцкі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»), Карына Сас (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы). Віншаванні з трэцім месцам прымалі Яна Сухавер (ДУА «Мірская сярэдняя школа»), Крысціна Ражко (ДУА «Красненскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа»), Алеся Кроль (ДУА «Аюцавіцкая базавая школа»).

У спартакіядзе сярод кіраўнікоў (мужчыны да 45 гадоў) золата гонак заваяваў галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Генадзій Карпаленка, срэбра — галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Дзмітрый Шугля, бронзу — дырэктар ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Пётр Буляк. Ва ўзросце ад 45 гадоў першае месца заняў начальнік участка ВіК РУП ЖКГ Мікалай Сіўко, другое — намеснік старшыні ДП “Царука” па ідэалагічнай рабоце Леанід Ямелька.

У спартакіядзе сярод кіраўнікоў у катэгорыі «жанчыны да 45 гадоў» месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Гоцка, другое — упраўляючы справамі Красненскага сельвыканкама Таццяна Сучко, трэцяе — упраўляючы справамі Райцаўскага сельвыканкама Таццяна Фурс. Ва ўзроставай групе «жанчыны ад 45 гадоў» першае месца — ў намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Антаніны Мялешка, другое — у намесніка старшыні СВК імя Чарняхоўскага па ідэалагічнай рабоце Алены Макар, трэцяе — у дырэктара ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Наталіі Адамушка.