На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Па ініцыятыве Маладзежнага парламенту пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў на пешаходным пераходзе г.п.Карэлічы па вуліцы Фаменка прайшла акцыя пад назвай “Пераходзь на беларускую!’’ Вучні нагадалі карэліччанам пра святкаванне Дня роднай мовы і заклікалі пераходзіць на беларускую.

.