З 15 па 20 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п.Карэлічы” прайшоў Тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Вучні пачатковых класаў прынялі ў ім актыўны ўдзел. Кожны дзень на працягу тыдня пачынаўся з ранішняй сустрэчы, якая гучала на беларускай мове.На працягу тыдня дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах малюнкаў “Па старонках беларускіх народных казак”, відэакліпаў “Я чытаю па-беларуску”. У выніку атрымаўся невялікі відэафільм, які прапануем вашай увазе.