Да свята 1 МАЯ ў дзяржаўнай установе адукацыі «Палужскі дзіцячы садок» пачалі рыхтавацца загадзя. Разам з выхаванцамі святочна ўпрыгожылі групавы пакой, правялі конкурс віншавальнай паштоўкі да 1 мая. Урачыста павіншавалі ветэрана працы Благадараву Л.М. памятным падарункам і кветкамі.

28 красавіка ў мэтах патрыятычнага выхавання, фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і павагі да людзей розных прафесій, выхавальнік дашкольнай адукацыі Бумай В.В. правяла тэматычны занятак «Свята працы», прысвечанае дню Вясны і працы. Дзеці даведаліся, што май апошні месяц вясны, прыгожы, квітнеючы, паглядзелі ілюстрацыі пра свята, слухалі вершы, пагулялі ў гульні з паветранымі шарамі, пазнаёміліся з традыцыямі гэтага свята.

Па матэрыялах газеты “Полымя”