Маладое свята – Дзень народнага адзінства – ужо па значнасці стала на адзін узровень з такімі фундаментальнымі датамі нашай дзяржаўнасці, як Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Прынятае Кіраўніком дзяржавы рашэнне было вывераным і правільным. Сапраўды, уз’яднанне Беларусі 17 верасня 1939-га  – эпахальная падзея, якая здолела аб’яднаць нашу нацыю і паставіць яе на шлях развіцця. У раёне гэтай даце ўдзяляецца вялікая ўвага. Не першы год да Дня народнага адзінства падыходзім шэрагам знакавых мерапрыемстваў. Галоўнае пры гэтым – водгук, якія яны знаходзяць у сэрцах нашых людзей.

У 2022 годзе было прынята рашэнне стварыць Алею Славы Карэліцкага раёна, дзе будзе захавана памяць пра людзей працы, тых, хто пакінуў неацэнны след у сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна ў розныя гістарычныя перыяды. Сёлета гэта традыцыю  працягваецца. Алея Славы папаўняецца партрэтамі новых людзей, імёны якіх занесены ў Кнігу Славы нашага раёна і Гродзенскай вобласці. Сярод славутых імен прадстаўнікі сістэмы адукацыі раёна, якія ўнеслі значны ўклад у яе развіццё. Гэта педагог, лаўрэат  прэміі Гродзенскага абласнога Савета жанчын Галіна Паўлаўна Калтунова, настаўнік біялогіі ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Ганна Канстанцінаўна Шклярж.