Традыцыйна канец каляндарнага года звязаны з чарадзействам, цудамі і падарункамі. Якім бы дарослым ні быў чалавек, кожны чакае ад Новага года прыемных нечаканасцей. Але больш за ўсіх у навагоднія цуды вераць дзеці. Сярод тых, хто прыйшоў на свята, дзяўчынкі і хлопчыкі з пачатковых класаў абедзвюх школ райцэнтра.

Павіншаваць юных карэліччан прыйшлі намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан і начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама старшыня РА ГА “Беларускі фонд міру” Ірына Асташэвіч.

На свята да маленькіх карэліччан завіталі казачныя персанажы — Адзінарожка і Навагодняя Цацка, разам з якімі дзеткі танчылі пад вясёлую музыку, а затым  паклікалі галоўных герояў усіх навагодніх казак — Снягурку і Дзядулю Мароза. Прыемным сюрпрызам для рабят сталі Вясёлы Зайчык і Чабурашка, да якіх усе адразу кінуліся з абдымкамі.

Па матэрыялах газеты “Полымя”