21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове прапануем прыняць удзел у Карэліцкім раённым дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

Удзел у дыктанце – дабраахвотны.

Удзельнікі – педагагічныя работнікі, бацькі вучняў і дарослае насельніцтва.

Перыяд для напісання дыктанта – 21 лютага 2023 года ў 9.00; пасля напісання арганізуецца самаправерка па ўзоры.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.п.Карэлічы” дыктант праводзіцца 21.02.2023 у 09.00 у кабінеце №1    (1 паверх), усіх жадаючых запрашаем далучыцца.