Дзевяць школ Карэліцкага раёна маюць свае фруктовыя сады, у якіх вырошчваюць яблыкі і грушы. Кожную восень збіраць ураджай садавіны супрацоўнікам школы дапамагаюць вучні.

У гэтым годзе ў СШ № 2 г.п. Карэлічы сабралі 1620 кг яблыкаў з сада плошчай у 0,3 га.

— Гэта вельмі важна і правільна — прывучаць дзяцей да працы, — кажа настаўнік працоўнага навучання Дзмітрый Нарбутовіч, — гэта вучыць іх шанаваць працоўных людзей, выхоўвае адказнасць.

Сяргей СТОЛЯР

Новость на сайте районной газеты “Полымя”